Прывітанне табе, мой брацец! Табе шлюць добрыя пажаданні матуля, усе твае родныя і знаёмыя. Ужо больш за тры гады, як ты пакінуў родны дом. За гэты час я падрасла і разумею, як цяжка вам на той жудасная вайне.

Усе жанчыны працуюць цяпер і за тых, хто пайшоў на фронт, з нецярпеннем чакаюць салдацкую вестачку. Ніхто не скардзіцца на цяжкасці, бо верыць, што надыдзе час, калі скночыцца вайна, усе вернуцца дамоў, і жыццё будзе мірным і шчаслівым. Вельмі хочацца, каб гэта было як мага хутчэй.

Мы вельмі любім цябе, помнім, які ты быў вясёлы, прыносіў у дом радасць і добры настрой. Верым, што любоў да жыцця надасць табе сілы і дапаможа выстаяць, не пахіснуцца. Здароўя табе, мужнасці. Мы ўсе вельмі сумуем і чакаем цябе.

Твая малодшая сястра  

 

Гаврилик Карина, 11 лет

Гродненская область, г.Волковыск