Пісьмо пра салдата

Мой прадзед Ярмоленка Васілій Кірылавіч, нарадзіўся ў пачатку двадцатага стагодзя, у 1915 годзе, у вёсцы Саланоўка Чарнігаўскай вобласці, што на Ўкраіне.

У 1938 годзе скончыў ваеннае палкавое вучылішча. 23 чэрвеня 1941 года быў прызваны ў рады савецкай арміі. Быў артылерыстам, прайшоў усю вайну. Восенню 1941 года, калі полк трапіў у акружэнне, усе прабіраліся малымі групамі да сваіх. Трэба было паўзком праз поле дабрацца да леса. Ужо заставалася зусім блізка, калі ён наткнуўся на акоп, дзе былі немцы. Адзін з іх паманіў яго пальцам і сказаў: “Кам”. Кулі рвалі зямлю пад нагамі, свісцелі ля вуха, але дзед бег. Толькі ў лесе ён заўважыў, што шынэль уся ў дзірках. А на ім няма ніводнай драпіны.

А потым быў палон. Іх гналі ў канцлагер. Пяць дзен ён ні еў і не піў. На шосты дзень далі шалупіные грэнкі. У час руху. Калі праходзілі нейкую вёску, дзед сбег. Ён схаваўся ў крапіве і ляжаў там суткі, да таго часу, калі старая бабка не пагнала карову на выган. Ён з крапівы запытаўся: “Ёсць ў вёсцы немцы?” Старая глядзела вако сябе, але нікога не бачыла. Ён яшчэ раз сказаў: “Я палонены, ці ёсць ў вас немцы?” Бабка, азіраючыся, пабегла ў хату. І адразу прыйшла маладая дзяўчынка. Яна сказала: “Паўзі за мною”. Ужо ў хаце яго накармілі, далі апрануцца ў цывільнае адзенне.

І на наступны дзень ён адправіўся да сваёй вёскі. Пешшу да Саланоўкі ён шоў два тыдні. І зноў на фронт. Дайшоў да Варшавы. А потым вярнуўся на Украіну для адбудавання краіны.

Пражыў мой прадзед 93 гады. Вырасціў двух сыноў, двух унукаў і трох праўнукаў. Нас вучыў: ніколі не здавацца і не складаць рукі, заўсёды ўпірацца, якім бы не было становішча.

Я запомніў яго такім.

 

Доценко Александр, 11 лет

г. Гомель