Дарагі брацік!

Піша табе сястра. Маці цябе чакае кожны дзень. Кожны дзень моліць Бога, каб ты хутчэй вяртаўся з вайны. Да суседкі прыйшла пахаронка, што загінуў яе сынок. Ад бацькі неіякіх звестак няма. Родны брацік. Прыязджай хутчэй! Кажуць, што ў суседняй вёсцы немцы былі. Забралі ўсю скаціну, свіней, нават курэй. Наша карова добра дае малака. Маці бядуе, хаця б не забралі нашу карову. Але гэтыя ізвергі людзей не шкадуюць, а то карову. Малодшыя браты табе перадаюць прывітанне, сядзяць побач і іглядзяць сваімі смутнымі вочкамі што я пішу. Маці з печы адгукнулася і просіць цябе і Бога. Каб ты хутчэй вярнуўся да дому.

Да сустрэчы. Твае родныя: маці. Сястра Ганулька, Адам, Васіль і самы малодшанькі Іван.

 

Мазай Василина, 10 лет

г. Волковыск