Ліст да салдата

Мае вітанні табе, Салдат!

Пішу табе я, дзіця ХХІ стагоддзя. Мне трынаццаць гадоў, і нарадзілася я пасля вайны. Расла і вырасла пад чыстым небам, на мірнай зямлі. Ведаеш, мне добра знаёмы шум вясновай навальніцы, але я ніколі не чула гарматнага грому. Я бачу, як будуюць новыя хаты, але не бачу, як пад градам бомбаў і снарадаў яны руйнуюцца. Я ведаю, як абрываюцца сны, але мне цяжка нават ўявіць, што чалавечае жыццё можа абарвацца гэтак жа проста, як вясёлы ранішні сон… За ўсё гэта я дзякую табе, дарагі Салдат!

Мне шкада, што ты загінуў, бо ты, вядома ж, быў добрым, клапатлівым, разумным, прыгожым… У цябе, напэўна, была сям’я, магчыма, дзеці, але… пачалася вайна. Кроў, пакуты, смерць… Вядома, ты забиваў, але я ведаю, рабіў гэта, каб ніколі не прыйшлося забіваць нам, дзецям ХХІ стагоддзя. Дзякуй табе за гэта, мужны Салдат!

Я ведаю: не заонкімі вогнішчамі, а горкім, спапяляючым пажарам успыхнула зямля чэрвеньскай раніцай сарок першага… Горка дыхала яна порахам і палыном, храбусцела пад нагамі цэгла ад абломкаў будынкаў… Але ты і твае таварышы не схілілі галовы перад страшным і жорсткім ворагам. Бясстрашша і мужнасць, нязломная вера і ўпэўненасць кіравала табой. Ты ваяваў за тое, каб на Зямлі быў Мір, каб людзі жылі ў згодзе адзін з адным. І я дзякую табе за гэта!

Як хочацца, каб ты ажыў!.. Можа юыць, ты, які памёр на вайне, быў братам майго дзядулі… Але нават калі гэта не так, мне ўсё адно шкада цябе. Бо ты, Салдат Міру, абараняў наша Радзіму, ахвяраваў сабой дзеля мяне, дзеля ўсіх маіх блізкіх…

Ведаеш, зараз вельмі хочацца расказать табе, якая сёння наша Беларусь. Так-так, Беларусь! Сёння гэта суверэнная, незалежная краіна. Яна памаладзела ў святле новых гарадоў, у карунках нафтавышак. За вялікімі і маленькімі гарадамі запраз не канчаецца асфальт, а ў буйных населеных пунктах узвышаюцца новыя пляцы, праспекты, вуліцы, помнікі, заводы. У памяць аб табе и тваих баявых таварышах сёння насыпаны Курганы Славы, узведзены мемарыяльныя комплексы, адкрыты музи, запалены Вечны Агонь.

Далёка, па ўсім свеце ходзіць слава пра майстроў беларускай навукі, мастацтва, літаратуры, спорту.

У кроплі ранішняй расы сёння адлюстроўваецца сонца, а ў чыстых беларускіх азёрах – блакітнае неба і белы бусел… І ўсё гэта, дзякуючы табе, дарагі Салдат!

У новым стагоддзі я жыву пад чыстым небам, але і сёння даражу тым, што не чую выбухаў бомбаў, не стаю халоднымі начамі за хлебам, не атрымліваю пахаванкі аб смерці бацькі ці брата. Я ведаю… І ў маім сэрцы з велізарнай сілай стукаюць жыцці загінуўшых, такіх, як ты. Я памятаю… і бясконца дзякую табе, Салдат!

Дзеці ХХІ стагоддзя

 

Фей Катерина, 13 лет

Гомельская область, Речицкий р-н, д. Короватичи