Пісьмо салдату

Як добра з матуляй, татам побач

І радавацца сонцу і вясне,

Ды толькі нейкі неспакой мяне агортвае,

Калі я бачу, як салдаты гінуць

У далёкім краі

І на чужой, не імі распачатае вайне.

Усе яны аміль, мае равеснікі,

Якія толькі што пачулі смак жыцця,

Ім радавацца б кожнаму дзянёчку весняму,

Жаданай волі, а не вяртанню з небыцця.

Іх апранулі ў форму,

Далі аўтаматы ім,

Адвечным радавым вайны.

Адразу нашы хлопцы пасталелі,

Бо сталі абаронцамі яны.

Сябры мае!

Хай кожны дзень ваш лепшы будзе, чым той,

Калі вы пастаянна, дзень пры дні,

Глядзіце смерці ў вочы, паміраеце

На перадавой такой чужой і такой страшнае

Бесчалавечнай, жуткае разні.

Равеснікі мае! Я ведаю: вам цяжка

Растрачваць маладосць і сілы на вайне

І сустракацца з доляю сірочай,

Гаворачы так доўга вынашанае: “НЕ!”

“Не трэба, не!” – гаворыць ваша сэрца выбухам і стрэлам.

“Так нельга, не”, -- адрасаваны вашы словы і забойствам, і разні.

Вам вельмі хочацца вясны, спакою, радасці і шчасця

Для гэтай шматпакутнае зямлі.

На жаль, вам нельга пакідаць

Абжытыя казармы, лагеры і блокпасты,

Пакуль вайна цікуе з кожнай схованкі,

Ахоўваеце вы, салдаты,

Чалавецтвам незакончаныя

Паміж вайной і мірам

Пераходныя масты.

 

Гордеенко Ирина, 16 лет

Минская область, Пуховичский район, д.Турин