Пісьмо салдату

Прывітанне, сябар Коля!

Дасылаю табе ліст,

Бо даведацца хачу я,

Служба як ідзе, танкіст?

Як настрой твой, як здароўе,

Як ты вабіш вольны час?

Пацікавіцца дазволь мне,

Ці сумуеш ты без нас?

А ці ездзіў ты на танку,

З аўтамата ці страляў

Як пад’ём праходзіць зранку?

Колькі у салдата спраў?

Я, напэўна, надакучыў

З запытаннямі табе,

І таму мы пераключым

Тываю ўвагу на мяне.

У сваю чаргу адзначу:

Як хацелася бы мне

Вокам хоць адным убачыць,

Як там служыцца табе!

Колькі дзён я сплю і бачу,

Што ў арміі салдат,

Што пры форме, пры пагонах

І трымаю аўтамат.

Ты ў мяне начальнік роты,

Ганаруся гэтым я,

Служба для мяне ў ахвоту,

Ўзвод, як родная сямя.

А табе я пажадаю,

Каб сяброў не забываў,

Каб спакой і гонар краю

Ты салдат, абараняў!

У канцы тры словы ад душы:

Чакаю вельмі, напішы!..

Ярашонак Дзмітрый, 14 год

Вілейскі раён, в.Ілья