“Ліст да салдата”

 

“Дарагі мой праўнучак! Зараз, калі ты салдат, калі ты прысягнуў сваёй Айчыне, можна пагаварыць аб тым, што я лічу галоўным у жыцці кожнага. Табе зараз васемнаццаць. Ты – надзея, будучыня краіны і нашага беларускага народа. Трымаю ў руках свае старыя фотакарткі. Лепей бы я не дакранаўся да іх. Калі ты быў маленькі, то пытаўся, што за юнак з пышнымі валасамі ўсміхаўся табе з пажаўцелых картак. Ты не верыў, што гэта гарэзлівы позірк дваццацігадовага прадзеда. Хочацца астацца для цябе ў памяці менавіта такім. А не сённяшнім, нямоглым, спаласаваным шрамамі і маршчынамі.

І ўсё ж ёсць захапляючая ўлада ўспамінаў. Не магу адвесці вачэй ад старых фотакартак, якія вяртаюць на імгненне ў час згубленай вайной маладосці. Напэўна таму, што побач былі сапраўдныя сябры: юнацтва шчодрае на сяброўства. Ва ўсіх тагачасных сяброў ёсць горкая перавага перада мною – яны засталіся назаўсёды маладымі, ім не давялося пастарэць. Мы ж маглі б і зараз сустрэцца, хоць і старыя былі б. Маглі б – калі б не кулі, не міна, якая разарвалася пад нагамі… Прайшлі дзесяцігоддзі, але нікуды не схаваешся ад гэтай мроі.

Запомні, мой дарагі абаронца, што гэты перыяд, калі ты з хлопчыка становішся мужчынам, найбольш запомніцца табе. Гэта час твайго станаўлення, заходны пункт адліку – кім ты будзеш і як ты будзеш жыць сёння ў грамаддстве. Галоўным у жыцці лічы свой абавязак – служыць Радзіме, маці, бацьку, сям’і, сябрам, любімай. Асабліва зараз, і ўдзень, і ўначы, думай аб небяспецы ў краіне. Жадаю табе ніколі не ўдзельнічаць у ваенных дзеннях, акрамя вучэбных. Аб гэтым мы, тагачасныя дваццацігадовыя салдаты Вялікай Айчыннай, маглі толькі марыць.

Часам мне даводзіцца чуць папрокі: маўляў, занадта часта і многа ты ўспамінаеш вайну. Дык ці магчыма не ўспамінаць сваё юнацтва? Але ж не вінаватыя мы, што сталі дарослымі на вайне. Рыхтаваліся вытрываць усё, толькі б на планеце надышоў дзіўны час міру і згоды. Цяпер хачу цябе папярэдзіць: гэта вайна не была апошняя на свеце. Усеагульны мір так і не надышоў…

Наша с табой шчасце – жіць на Беларусі. У краіне, якая здолела адасобіцца ад жаху, крывавых падзей (што не скажаш пра Блізкі Усход, Каўказ), как зберагчыся, выжыць, засяродзіцца на сваім, асабістым, і расквітнець.

На твае плечы і плечы тваіх таварышаў ускладзена вялікая адказнасць: і надалей захоўваць мірную хаду нашай Бацькаўшчыны, краіны, дзе нарадзіліся, дзе ствараем, дзе захоўваем памяць аб загінуўшых, дзе нясём людзям радасць, святло і цяпло.

Служы аддана, умацоўвай свій характар, волю, і, я спадзяюся, мы яшчэ сустрэнемся.

 

Уладзіслаў Кулікоўскі, 13 лет

Гомельская обл., Речицкий р-н,д.Озерщина