Пісьмо ў Вечнасць

(дзядулю Міхаілу Іванавічу, быўшаму салдату)

Пра цябе, дарагі мой дзядулька,

Распавядала мне Вера-бабулька.

Я ведаю, як ты, зусім малады,

Край бараніў ад страшэннай бяды.

У год вайны апошні, сорак пяты,

 Ворагу смела наступаў на пяты.

І гнаў яго ў логава – Берлін

Як верны патрыёт і сын.

Цябе, дзедка, даўно не стала…

Мне фотаздымкі мама паказала.

Я нарадзілася пад мірным сонцам –

Табе, дзед Міхалка, удзячна бясконца.

Герою вайны, дзядуля, табе

Скажу пра дзень свій, аб сабе.

Я – бойкая дзяўчынка,

Не траву ні хвілінкі:

І рашаю, і чытаю,

З мамкай двор наш падмятаю,

Бабцы песенькі спяваю

Ды з сябрамі пагуляю,

З працы тату сустракаю,

З пашы цёлку прыганяю,

Сярожку-брата паўшчуваю,

Рабіць урокі зазываю.

І ў Сяргея марна не бягуць дзянькі:

Зімой станвоіцца ён на канькі,

Даўно і з лыжамі сябруе,

Кармушкі птушачкам майструе.

А летам – валейбол, футбол,

Нярэдка забівае гол.

Шмат кніг мы з брацікам чытаем,

Чаго ўсім школьнікам жадаем.

Я ганаруся сваім братам:

Ён год праз пяць будзе салдатам –

Таму я моцна спадзяюся

На вечны мір у Беларусі!..

Сёлета, дзядулька, будзе наш народ

Святкаваць Перамогі 65 год.

На 9 мая мы, нашчадкі-дзеткі,

Ускладзем да помнікаў жывыя кветкі.

І табе, пераможца, абяцаю,

Што старасць бабкі падтрымаю,

Што ен звядзецца беларускі род,

Бо кожны беларус наш – патрыёт.

Міхалка-дзед, ты ў нашай памяці навечна,

Мы ўсе цябе любім моцна, сардэчна!

Марыя Кулага, 13 лет