Прывітанне, брацік!

Першы раз у сваім жыцці я адсылаю табе ліст. Я ўжо магу сама пісаць, і запраз я табе буду адсылаць лісты. Мая настўніца кажа, што я вельмі паслухмяная дзяўчынка. Яна нават дазволіла мне заняць сшытак у вялікую лінейку. Літары ў мяне яшчэ не ўсе добра выходзяць, але я навучуся абавязкова. Кожны вечар я з матуляй чытаю, і яна мне паабяцала даць пачытаць твае лісты самой. Але, спадзяюся, ты таксама будзеш адказваць мне.

Я вельмі сумую без цябе. Кожны вечар, перад тым, як я іду спаць, я гляжу на твой фотоздымак і жадаю табе “добрай ночы”. Без цябе ў нас вельмі сумна. Мама кожны дзень позна на працы і акрамя цябе больш са мной ніхто не гуляецца. А яшчэ мне хацелася б, каб ты мяне навучыў пісаць, чытаць, лічыць. Я хачу быць падобнай да цябе і вельмі – вельмі цябе чакаю. Мама кажа, что чакаць засталося адно лета і наступны мой дзень нараджэння мы будзем сустракаць разам. Гэта будзе самы каштоўны парадунак ў маім жыцці.

А яшчэ калі мяне ў школе крыўдзілі я расказвала пра цябе, што ты ў арміі служыш, і мяне пачалі паважаць.

Пра тое, што я табе зараз пішу, маме я не гаварыла і ты, калі ласка, не расказвай. Я спадзяюся, ты мне хутка адкажаш. Я вельмі буду рада. Я цябе вельмі люблю. Прабач за памылкі, абяцаю хутка навучыцца пісаць без іх.

Твая сястрычка Юлька

 

Дзіяна Шарай