Прывітанне, салдат!

Піша табе вясковы хлопец-падлетак, будучы абаронца Айчыны. Я хачу выказаць захапленне табой і тваёй службай. Разумею, што быць салдатам нялёгка, але весьмі важна для краіны. Ад таго, як праходзяць твае вайсковыя будні, залежыць спакой і святло над галвоамі ўсіх беларусаў.

Я ведаю, што табе цяжка, часам нават прыходзіцца рызыкаваць сваім жыццём, але памятай: рызыка – высакародная справа, а значыць, ты. Салдат, высакародны чалавек. Табой могуць ганарыцца не толькі твае родныя і блізкія, але і ўсе мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Ты не павінен забываць: за табой, моцным абаронцам, дзесяткі тысяч чалавечых жыццяў.

Жадаю табе, салдат, не схіляцца перад цяжкасцямі, якія ўзнікнуць на тваім вайсковым шляху. Хай гэта будзе шлях дабрыні і справядлівасці, шлях здзяйсненняў і перамог. Мы верым у цябе і ў тое, што ты ніколі не здрадзіш сваёй Радзіме, родным, блізкім і дарагім табе людзям.

Здароўя, поспехаў, перамог, устойлівасці і вытрымкі!

З павагай і гонарам,

 

вучань Ільянскай сярэдняй школы імя А.А.Грымаця Дзіма Буркевіч