Прывітанне, салдат!

Я гартаю старонкі сямейнага радавода… На мяне са здымкаў пазірае маладзейшы за майго тату юнак. Гэта ты, салдат. Але для мяне ты не толькі салдат, ты мой прадзядуля. З якім хваляваннем я чытаю пра тое, як ты, хлопец з заходнебеларускай вёскі, ў 1939 годзе пайшоў служыць у польскае войска. Калі у восень 1939 года Германія напала на Польшчу, полк, у якім ты служыў, узняўся на абарону горада Сувалкі. Нямецкія самалёты бамбілі горад, усё гарэла дзень і ноч. Сілы былі няроўныя, таму вам загадалі скласці зброю. Так ты, мой дарагі прадзядуля трапіў у лагер за калючы дрот, дзе давялося і пагаладаць, і зведаць жахлівыя здзекі з палонных. Потым усіх салдат з Заходняй Беларусі адправілі ў Брэст, дзе вас сустрэла рускае начальства. Пасля невялікага адпачынку цябе прызвалі на службу ў Савецкую Армію ў 1940 годзе. А ў 1941 годзе з першага дня вайны ты трапіў на фронт.

Колькі ж табе было гадоў?! Дваццаць чатыры! Такі малады і прыгожы, з пышнымі чарнявымі валасамі, з дужымі рукамі, якія, напэўна даўно сумуюць па працы. Гэтымі б рукамі араць зямлю, вырошчваць ураджай. Але ж у гэты час для тваіх рук знайшлася іншая справа. Ты – мінамётчык. Напэўна, гэта так страшна, калі рвуцца снарады, трашчаць кулямёты, гараць танкі, гінуць на тваіх вачах людзі… Напэўна, страшна страляць з кулямёта, забіваць, але ты павінен гэта рабіць. Ты павінен  рабіць гэта для таго, каб мацеркі не хавалі сваіх сыноў, каб людзі спалі спакойна. Я думаю, што ўз гады вайны ты, як і ўсе іншыя салдаты, ўзяўся за зброю толькі таму, каб паказаць, што наша краіна магутная і яе нельга перамагчы, нельга скарыць яе мужны і працалюбівы народ.

Я гляджу на здымак ваеннага часу і ганаруся табою. Які ж ты прадзядуля?! Ты – саодат, які ў 1943 годзе апынуўся на Трэцім Украінскім фронце. Ты ўдзельнічаў у баявых аперацыях па вызваленні Румыніі, Венгріі, Балгарыіі, Югаславіі, Аўстрыі. Я ганаруся табою, салдат, ганаруся тваёй мужнасцю і смеласцю.

Божа, колькі ж табе давялося перажыць, вытрымаць, каб перамагчы ворага?

Я сёння вучуся ў школе, наведваю гурток малявання, сябрую з аднакласнікамі, мару пра тое, каб хутчэй вырасці і быць падобным да цябе, салдат. Не, я не хачу вайны, я не хачу, каб ліліся слёзы. Я хачу быць дужым, як ты. Я, як і ты, салдат, буду змагацца за тое, каб заўсёды гучаў дзіцячы смех, каб мае сябры займаліся цікавымі справамі, каб мае мама і тата радаваліся маім поспехам.

Мой дарагі салдат! Ты змагаўся ў баях за нашу Беларусь, за нашу Айчыну і толькі Ў ліпені 1946 года вярнуўся дадому. Ты прынёс мір і перамогу, якія дасталіся нам вялікай цаной: загінуў кожны трэці беларус.

Я клянуся табе, мой салдат,што буду добра вучыцца, каб потым я змог яшчэ больш умацаваць нашу краіну, нашу Беларусь.

Я клянуся табе, мой салдат, што заўсёды буду памятаць пра твой подзвіг у гады Вялікай Айчыннай вайны і рабіць усё магчымае, каб на зямлі быў мір і спакой, а пра вайну мы ведалі толькі з фільмаў і кніг.

 

Рабецкі Павел, 6 гадоў